6 студзеня 2025, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інаўгурацыя прэзідэнта ЗША ўпершыню пройдзе з прыспушчанымі сцягамі

15
Інаўгурацыя прэзідэнта ЗША ўпершыню пройдзе з прыспушчанымі сцягамі

Трамп выказаў незадаволенасць.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў незадаволенасць у сувязі з тым, што амерыканскія сцягі будуць прыспушчаныя ў дзень ягонай інаўгурацыі 20 студзеня, піша Reuters 3 студзеня.

Сцягі ў ЗША апусцілі з 29 снежня – з дня смерці 39-га прэзідэнта Джымі Картэра. Жалоба прадоўжыцца 30 дзён, да 27 студзеня.

«Дэмакраты ў захапленні ад таго, што наш цудоўны амерыканскі сцяг можа быць прыспушчаны падчас маёй інаўгурацыі. Яны думаюць, што гэта так цудоўна, і так гэтаму радыя, таму што на самай справе яны не любяць нашу краіну, яны думаюць толькі пра сябе», – напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Ён адзначыў, што ўпершыню падчас інаўгурацыі прэзідэнта ЗША будуць прыспушчаныя сцягі.

Трамп таксама заявіў, што амерыканцы «не будуць гэтаму радыя».

У сваю чаргу прадстаўніца Белага дому Карын Жан-П'ер паведаміла, што адміністрацыя не плануе пераглядаць пастанову аб жалобе.

29 снежня ва ўзросце 100 гадоў пайшоў з жыцця Джымі Картэр, які быў прэзідэнтам ЗША ў 1976–1980 гадах. Ён быў нобэлеўскім лаўрэатам за заслугі ў справе міратворчасці і абароны правоў чалавека ў 2002 годзе.

У 2024 годзе на выбарах прэзідэнта ЗША Картэр прагаласаваў за дэмакратку Камалу Гарыс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках