6 студзеня 2025, панядзелак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з пачатку святаў затрымалі блізу 340 нецвярозых кіроўцаў

11
У Беларусі з пачатку святаў затрымалі блізу 340 нецвярозых кіроўцаў

ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах.

У святочныя выхадныя ў Беларусі на дарогах узмоцняць кантроль. Як паведамляюць у прэс-службе МУС, павышаная ўвага з боку ДАІ будзе да тых, хто садзіцца за стырно ў нецвярозым стане.

З 25 снежня ў краіне ўжо затрымалі блізу 340 нецвярозых кіроўцаў, спынілі больш за 800 фактаў кіравання машынай без правоў. На праезнай частцы спынілі таксама амаль 150 пешаходаў, якія выпілі.

Узмоцнены кантроль на дарогах прадоўжыцца да 8 студзеня. Дадаткова ДАІ арганізавалі кругласутачны маніторынг сітуацыі.

«Нарады ДПС гатовыя да дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху і аператыўнага рэагавання на любыя няштатныя сітуацыі. У сувязі з прагназаваным пахаладаннем выпраўляцца ў дарогу на далёкія адлегласці рэкамендавана толькі пасля ўважлівай праверкі аўтамабіля, пераканаўшыся ў ягонай тэхнічнай спраўнасці. На непрадказальнай зімовай дарозе выбірайце найбольш бяспечную хуткасць і дыстанцыю, выконвайце правілы манеўравання і праезду пешаходных пераходаў, прышпіліцеся самі і забяспечце бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей», – гаворыцца ў паведамленні.

У ДАІ таксама нагадалі кіроўцам, што зімой нельга ездзіць на «летніх» шынах, а пешаходам – што важна насіць флікеры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках