У Баранавічах у навагоднюю ноч сарвалі лукашысцкі сцяг
11- 4.01.2025, 23:14
- 15,156
Гэта зрабіў 43‑гадовы мужчына.
У Баранавічах мужчына сарваў з будынка дзяржаўны сцяг Беларусі і хадзіў з ім па горадзе. Беларуса затрымалі і завялі крымінальную справу, паведамляе тэлеграм-канал «Адваротны бок».
Паводле інфармацыі канала, у ноч на 1 студзеня ў міліцыю паведамілі, што па вуліцах ходзіць нецвярозы мужчына са сцягам.
Гэта быў 43-гадовы жыхар, які сарваў сцяг з аднаго з будынкаў.
Аўтары канала сцвярджаюць, што на мужчыну завялі крымінальную справу. Паводле якога артыкула – невядома.