Беларуса не пусцілі ў Літву праз савецкую сімволіку
19- 4.01.2025, 14:01
- 13,636
Інцыдэнт адбыўся на пункце пропуску Мядзінінкай.
Беларуса не пусцілі ў Літву праз савецкую сімволіку. Як паведамляе Delfi, памежнікі на пункце пропуску Мядзінінкай спынілі аўтамабіль са сцягам савецкіх дэсантнікаў, упрыгожаным чырвонай зоркай і георгіеўскай стужкай.
Кіроўца – грамадзянін Беларусі з відам на жыхарства ў Літве – быў аштрафаваны на 150 еўра, сцяг канфіскавалі, а ўезд у краіну забаранілі.
Нагадаем, у Літве дэманстрацыя савецкай сімволікі забароненая з 2022 года.