Падчас штармоў РФ страціла амаль палову баржаў ля Крымскага моста
2- 4.01.2025, 14:05
- 6,142
Іх аднаўленнем ніхто не займаецца.
З лістапада праз штармы РФ страціла амаль палову загародаў з баржаў ля Крымскага моста. Іх аднаўленнем ніхто не займаецца.
Пра гэта паведамляе «Крымскі вецер».
«Падчас восеньска-зімовых штармоў РФ ужо страціла амаль палову загародаў з баржаў ля Керчанскага моста, але іх аднаўленнем не займаецца», – гаворыцца ў паведамленні.
Так, на свежым спадарожнікавым здымку можна налічыць 18 баржаў, у той час як 8 лістапада 2024 года з абодвух бакоў суднаходнага канала ў Керчанскім праліве былі зафіксаваныя 34 змацаваныя паміж сабой плаўсродкі на два рады.
«8 снежня ў праліве засталося ўжо 18 баржаў і за час пасля гэтага Расея не спрабавала аднавіць загароды», – дадалі аналітыкі.