Беларускі футбаліст змяніў менскае «Дынама» на Албанію
1- 4.01.2025, 16:41
- 1,238
Дзмітрый Падстрэлаў будзе выступаць за клуб з Тыраны.
Нападнік Дзмітрый Падстрэлаў абраў не самы відавочны варыянт працягу кар'еры, падпісаўшы кантракт з "Партызані" з Тыраны. Пагадненне разлічана на паўтара года.
26-гадовы ўраджэнец Магілёва на радзіме выступаў за "Дняпро", "Дняпро", "Шахцёр", БАТЭ і менскае "Дынама". У складзе сталічнай каманды ён летась стаў чэмпіёнам Беларусі. Ёсць у Падстрэлава і замежны досвед - у 2023-м ён некалькі месяцаў выступаў за казахстанскі "Каспій". Акрамя таго, у актыве Дзмітра 14 матчаў і адзін гол у складзе нацыянальнай камандзе нашай краіны.
"Партызані" - 17-разовы чэмпіён Албаніі, прычым апошні тытул здабыты ў 2023 годзе. У мінулым сезоне тыранцы фінішавалі другімі, і на гэтым жа месцы яны размяшчаюцца пасля 19 тураў цяперашняга першынства, на адзін бал адстаючы ад землякоў з "Дынама".