7 студзеня 2025, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскай Камчатцы адбыўся разліў мазуту

1
На расейскай Камчатцы адбыўся разліў мазуту

Новы інцыдэнт з танкерам.

У Авачынскай бухце ў расейскім Петрапаўлаўску-Камчацкім адбыўся разліў мазуту. Як паведамілі ў прэс-службе Далёкаўсходняй транспартнай пракуратуры, інцыдэнт здарыўся пры перапампоўцы паліва з танкера "Востраў Сахалін" у рэзервуары ЦЭЦ-1 кампаніі "Камчатскэнерга", піша The Moscow Times.

Паводле звестак ведамства, трапленне нафтапрадуктаў у акваторыю не зафіксаванае. "Камчацкай транспартнай пракуратурай арганізавана праверка выканання заканадаўства пры эксплуатацыі воднага транспарту. Пры наяўнасці падстаў будуць прынятыя захады пракурорскага рэагавання", - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

15 снежня ў Керчанскім праліве адбылася катасрофа двух танкераў - "Валганафта-212" і "Валганафта-239". У выніку аварыі ў Чорнае мора патрапіла амаль 2,4 тысячы тон мазуту, паведамілі ў Міністэрстве транспарту РФ 3 студзеня. Усяго на борце суднаў знаходзілася амаль 9,2 тысячы тон нафтапрадуктаў.

Пасля катастрофы плямы мазуту былі выяўлены на пляжах Цемрукскага і Анапскага раёнаў Краснадарскага краю, а таксама ў Крыме. Забруджвалі 49 кіламетраў берагавой лініі. У горадзе Анапа быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Паводле інфармацыі аператыўнага штаба Краснадарскага краю, на раніцу 2 студзеня з пляжаў Анапы і Цемруцкага раёна было вывезена амаль 73 тысячы тон забруджанага мазутам пяску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках