Беларусы ўсё часцей выбіраюць для паездак адну краіну
14- 4.01.2025, 19:15
- 15,364
Плынь турыстаў вырас удвая.
У 2024 годзе ў Тайландзе адпачылі больш за 20,6 тысяч турыстаў з Беларусі. Годам раней было больш за 9 тысяч чалавек, паведамляе Рэспубліканскі саюз туріндустрыі са спасылкай на расейскую Асацыяцыю тураператараў.
Прычына прыросту турплыні ў тым ліку ў спрашчэнні візавага рэжыму.
З 15 ліпеня 2024 года беларусы могуць афармляць візу па прыбыцці ў аэрапорт Тайланда. Для гэтага патрэбны запоўненая анкета, фатаграфія, пацвярджэнне пражывання і зваротнага білета.
Таксама важна, каб на чалавека было ад 10 тысяч. бат (блізу 1 тыс. беларускіх рублёў), наяўнасць гэтай сумы трэба давесці.
Прамых авіязлучэнняў у Беларусі з Тайландам пакуль няма. Як правіла, беларусы лятаюць праз Маскву.