Трасу пад Салігорскам накрыла пясчаная бура і завіруха
1- 4.01.2025, 19:53
- 5,152
Кіроўцу папярэдзілі аб нулявой бачнасці.
На ўчастку трасы пад Салігорскам праз пясчаную буру нулявая бачнасць. Пра гэта паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
"Пясчаная бура, мяцеліца, парывісты вецер і нулявая бачнасць на 120-122 км трасы Р23 Менск - Мікашэвічы пад Салігорскам", - паінфармавалі інспектары.
У міліцыі заклікалі кіроўцаў быць асцярожнымі.
"Падчас недастатковай бачнасці неабходна ехаць з уключаным блізкім святлом фар, выбіраць бяспечную дыстанцыю, адмовіцца ад рэзкіх манеўраў, якія пры неспрыяльным надвор'і могуць стварыць аварыйныя сітуацыі", - дадалі ў ДАІ.