6 студзеня 2025, панядзелак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перад вялікай вайной «ціха» перадалі Украіне шмат зброі

30
ЗША перад вялікай вайной «ціха» перадалі Украіне шмат зброі

Між іншым - "Стынгеры" і "Джавеліны".

Задоўга да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ЗША «ціха» паставілі Украіне шмат зброі, між іншым, ЗРК Stinger і супрацьтанкавыя комплексы Javelin. У інтэрв'ю The New York Times амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў, што Вашынгтон хацеў пераканацца ў гатоўнасці да канфлікту не толькі Злучаных Штатаў і хаўруснікаў, але і Кіева.

"Мы пераканаліся, што задоўга да расейскай агрэсіі, пачынаючы з верасня, а затым зноў у снежні, мы ціха перадалі ва Украіну шмат зброі, каб пераканацца, што ў іх пад рукой ёсць тое, што ім трэба для абароны, такія рэчы, як "Стынгеры", "Джавеліны", якія адыгралі важную ролю ў перашкодзе Расеі ўзяць Кіеў, захапіць краіну, сцерці яе з мапы і [дапамаглі] адштурхнуць расейцаў назад", — заявіў Блінкен.

З ягоных слоў, "у розныя моманты часу людзі засяроджваюцца на той ці іншай сістэме зброі". Так было з перадачай танкаў Abrams і знішчальнікаў F-16, кажа Блінкен. Ён удакладніў, што Вашынгтону трэба ўлічваць "не толькі тое, ці варта гэта даваць украінцам, але і тое, ці ведаюць яны, як гэтым карыстацца" і ці могуць яны такую ​​зброю падтрымліваць.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках