6 студзеня 2025, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Мірганне – гэта маленькі «кагнітыўны перапынак»

1
Навукоўцы: Мірганне – гэта маленькі «кагнітыўны перапынак»

Гэты працэс дапамагае мозгу.

Псіхолаг Луіза Богертс і яе калегі з Генцкага ўніверсітэта (Бэльгія) высветлілі, ці можа мірганне быць карысным не толькі для ачысткі і ўвільгатнення вачэй, але і для працы мозгу, піша «Нож».

Навукоўцы правялі аналіз звестак экспэрыменту, у якім удзельнічала 15 чалавек. Падыспытныя чыталі пра сябе раман Агаты Крысці, а абсталяванне фіксавала моманты маргання.

Як віявілася, падчас чытання людзі не міргаюць хаатычна: калі ўдзельнікі сустракалі ў тэксце словы, якія часта паўтараліся, яны мірглі радзей, а калі найбольш рэдкія — часцей. Таксама частата мірганне павялічвалася на знаках прыпынку і ў канцы радкоў.

На меркаванне навукоўцаў, мірганне можа служыць "кагнітыўным перапынкам" у момант найбольшых высілкаў. Імаверна, яно дапамагае мозгу інтэграваць новую інфармацыю.

Магчыма, аднойчы напрацоўкі псіхолагаў дазволяць ацэньваць уцягнутасць пілотаў, авіядыспетчараў, лекараў праз аналіз частаты міргання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках