7 студзеня 2025, aўторак, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў пра вялізныя страты салдат з КНДР

3
Зяленскі распавёў пра вялізныя страты салдат з КНДР

УСУ нанеслі паразу расейцам і паўночнакарэйцам у Курскай вобласці.

Украінскія вайскоўцы працягваюць ліквідаваць ворага ў Курскай вобласці. УСУ ўдалося знішчыць да батальёны пяхоты жаўнераў КНДР і расейскіх дэсантнікаў.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Аб стратах ворага яму далажыў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.

«У баях сёння і ўчора ў раёне адной вёскі Махнаўка ў Курскай вобласці расейскае войска страціла да батальёна пяхоты паўночнакарэйскіх жаўнераў і расейскіх дэсантнікаў. І гэта адчувальна», - сказаў украінскі лідар.

Са слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, прафесіяналізм і рэзультатыўнасць праявілі воіны Сіл спецыяльных аперацый і 80 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках