Магутны ўдар: дроны пацэлілі ў вайсковы аэрадром у Мілераве і атакавалі Таганрог
2- 5.01.2025, 8:59
- 16,356
Раздалося звыш 30 выбухаў.
У некаторых гарадах Растоўскай вобласці (РФ) уночы на 5 студзеня прагрымелі выбухі на фоне фіксацыі ў рэгіёне беспілотнікаў. Гучна было у раёне Таганрога, Тарасаўкі і Мілерава, дзе размешчаны вайсковы аэрадром
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Растоўскай вобласці Юрыя Слюсара і расейскія Telegram-каналы.
Са слоў прадстаўніка ўладаў рэгіёну, на поўначы вобласці «СПА адбіваюць паветраную атаку».
«Знішчаны БПЛА ў Мілераўскім і Тарасаўскім раёнах. З аператыўных звестках, пацярпелых няма. Вайскоўцы працягваюць адбіваць паветраны напад», - расказаў мясцовы губернатар.
Між тым у сеціве былі апублікаваныя кадры дронавых нападаў. У суполках пішуць, што Таганрог нібыта пад «магутным нападам» беспілотнікаў, і сцвярджаюць, што нібыта былі збітыя ўжо 13 БПЛА.
Таксама паведамляюць, што пад ударам вайсковы аэрадром у Мілераве.
Украінскія маніторынгавыя каналы паказваюць, што ў Таганрогу атака дронаў доўжылася больш за дзве гадзіны і за гэты час там раздалося звыш 30 выбухаў.
«Асноўны вынік на зямлі зафіксаваны ў вёсцы Новабессяргенаўка Няклінаўскага раёна побач з вайсковым аэрадромам. Тут масавае падзенне абломкаў. Таксама крыніцы паведамляюць аб траплянні па вайсковым аэрадроме побач (47.195383, 38.867938)», – гаворыцца ў паведамленні.