7 студзеня 2025, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да канца студзеня не раз’едзецца, нават калі мытня будзе па 100 аўто афармляць»

13
«Да канца студзеня не раз’едзецца, нават калі мытня будзе па 100 аўто афармляць»
иллюстративное фото PAP

На выезд з Беларусі ў Польшчу - вялізныя чэргі з аўто і аўтобусаў.

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе пра амаль 1700 аўтамабіляў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу. Як пішуць беларусы ў тэматычных тэлеграм-чатах, на перасячэнне мяжы ідзе больш за два дні. Каля пункта пропуску "Брэст" таксама ўтварылася чарга з пасажырскіх аўтобусаў, піша "Зеркало".

Паводле інфармацыі ДПК, 5 студзеня на 12.00 у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу ў адзіным адкрытым пункце пропуску "Брэст" ("Тэрэспаль" з польскага боку) знаходзяцца амаль 1700 легкавых аўтамабіляў і 65 пасажырскіх аўтобусаў.

У тэматычных тэлеграм-чатах беларусы, якім ужо ўдалося трапіць у Польшчу, пішуць, што на перасячэнне мяжы ім спатрэбілася больш за два дні.

- Чарга да канца студзеня не знікне, - упэўнены адзін з тых, хто чакае. — Нават калі мытня будзе па 100 аўто афармляць, то больш за палову месяца трэба будзе разграбаць гэты затор.

- Звычайна з Беларусі ў Польшчу ўсе едуць пустымі, але зараз наадварот. Людзі едуць на працу, вучобу, дадому. Шмат рэчаў - даўжэйшыя агляды, рэнтгены і гэтак далей, - тлумачыць наяўнасць чаргі яшчэ адзін беларус.

Не лепшая сітуацыя і з пасажырскімі аўтобусамі. Іх у чарзе сабралася ўжо больш за 60, прычым свабодных месцаў у тых, хто стаіць ля самага ўезду на пункт пропуску, - няма.

- Сёння нейкая нехарактэрнае пекла, я асабіста такое першы раз бачу, - абураецца адзін з беларусаў у тэлеграм-чаце. - У першых васьмі аўтобусах на стометроўцы ў Берасці 2,5 гадзіны таму месцаў не было (нават да Тэрэспаля). У дзявятым да Варшавы бралі 50 еўра (за магчымасць перасесці бліжэй да ўезду. — Заўв.рэд.).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках