7 студзеня 2025, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка жахліва баіцца за ўласнае жыццё»

31
«Лукашэнка жахліва баіцца за ўласнае жыццё»
Фота: AFP

Для дыктатара ўжо маглі знайсці кілера.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ўжо неўзабаве павінен наведаць Кітай. Ён мае важныя просьбы да лідара КНР.

Пра гэта «24 каналу» распавяла палітычны аналітык Вольга Курносава.

Лукашэнка плануе здзейсніць афіцыйны візіт у Кітай перад так званымі прэзідэнцкімі «выбарамі». Гэта будзе трэцяя паездка Лукашэнкі ў КНР за апошнія тры гады.

У Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі паведамілі, што беларускі дыктатар сабраўся ў Пекін для ўзмацнення перамоўных пазіцый з Крамлём.

«Ён хоча застацца на сваёй пасадзе, таму так, яму трэба шукаць нейкіх супольнікаў. Лукашэнка шукае іх у Кітаі, бо разумее - Расея для яго небяспечная», - падкрэсліла Вольга Курносава.

Цікава, што нядаўна Лукашэнка паведамляў, што баіцца за ўласнае жыццё. Яму жудасна ад таго, што нехта можа рыхтаваць на яго замах, як гэта было з Дональдам Трампам.

"Гэта Крэмль мог шукаць кілера для Лукашэнкі, таму што ён нязручны Расеі", - падкрэсліла аналітык.

Таму на гэтым фоне нядзіўна, што Лукашэнка спрабуе знайсці сабе супольнікаў з розных краін, каб мець магчымасць стрымліваць Пуціна.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках