The Telegraph: Трамп імкнецца закончыць вайну, але ёсць адна праблема
19- 5.01.2025, 16:06
- 9,628
Абраны прэзідэнт ЗША захоўвае маўчанне аб сваіх планах.
Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе імкнуцца закончыць расейска-ўкраінскую вайну, аднак канкрэтных планаў ён не раскрывае. Трамп не можа саступіць Уладзіміру Пуціну, паколькі такі крок стаў бы "запрашэннем" агрэсару Расеі да нападу на іншыя краіны, у тым ліку і на дзяржавы NАТО.
Трамп не раскрывае сваіх планаў
У матэрыяле The Telegraph нагадалі, што Трамп з траўня пазамінулага года неаднаразова казаў аб намеры закончыць вайну "за 24 гадзіны". Аднак рэспубліканец удакладняў: план залежыць ад вынікаў сустрэч з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім.
Пасля перамогі на выбарах Трамп пакуль не раскрыў дэталяў сваіх мірных ініцыятыў.
Расея дапускае перамовы ў Славакіі
Журналісты пішуць, што Масква неаднаразова дэманстравала сваю гатоўнасць да так званых перамоў, якія Крэмль бачыць толькі “на сваіх умовах”. Расейцы не супраць перамоў у Славакіі - на тэрыторыі залежнай ад газу з РФ краіны і непажаданага “пасрэдніка” для іншых бакоў.
Зяленскі бачыць вяртанне тэрыторый шляхам дыпламатыі
Таксама ў артыкуле гаворыцца, што Зяленскі на гэты момант бачыць дыпламатыю найбольш аптымальным інструментам вяртання захопленых Расеяй тэрыторый. Украіна нясе страты, але дзівіць усіх сваёй устойлівасцю ў вайне, якая ідзе ўжо 35 месяцаў.
Ці атрымаецца Трампу хутка закончыць вайну
Як мяркуюць многія экспэрты, Трампу наўрад ці ўдасца хутка скончыць вайну. Ініцыятыва патрабуе рашучасці і рэальных саступак з боку Расеі, што малаверагодна. Выгадныя Пуціну ініцыятывы і зусім могуць аслабіць NАТО і стварыць прэцэдэнт.
Акрамя таго, санкцыі супраць расейскай верхавінай па-ранейшаму недастатковыя. Алігархі захоўваюць сваё багацце, што дазваляе Маскве весці вайну. Ценявыя танкеры РФ працягваюць прадаваць нафту і даюць рэжыму фінансавыя рэсурсы.
“Толькі вар'ят можа хацець, каб вайна ва Украіне працягвалася. Але толькі дурань можа хацець, каб гэта скончылася тым, што Амерыка, а па змаўчанні і астатнія з NАТО, прымусілі прэзідэнта Зяленскага стаць на калені перад Пуціным. Агрэсія лютага 2022 года і наступных трох гадоў застаецца несправядлівай, неабгрунтаванай і недаравальнай”, - падкрэсліваецца ў матэрыяле.