У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз галалёд
1- 5.01.2025, 17:13
- 2,982
Будзьце асцярожныя.
Хоць панядзелак і непрацоўны, многія выберуцца ў краму для перадкалядных набыткаў, у госці ці проста на шпацыр па яшчэ нерасталым снезе. Будзьце асцярожныя, папярэджваюць сіноптыкі.
"Раніцай і ўдзень 6 студзеня па паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца", - паведамляе Белгідрамет, які абвясціў на гэты дзень аранжавы ўзровень небяспекі.