Названая колькасць украінцаў, якіх мабілізавалі ў 2024 годзе
18- 5.01.2025, 17:44
- 12,008
УСУ не стае жывой сілы.
На працягу 2024 года Украіне ўдалося мабілізаваць блізу 200 тысяч навабранцаў, але ўкраінскаму войску ўсё адно не стае жывой сілы.
Пра гэта піша The Washington Post, спасылаючыся на падлікі неназваных украінскіх і заходніх чыноўнікаў.
Са звестак газеты, украінскія вайскоўцы незадаволеныя «павольнай і няўзгодненай мабілізацыйнай кампаніяй». Паводле іх слоў, набор пачаўся занадта позна, калі падраздзяленні ўжо былі «сур'ёзна недаўкамплектаваны пасля месяцаў без замен».
Неназваныя вайскоўцы таксама сцвярджаюць, што колькасць дэзерціраў узрасла, паколькі «людзі больш не ідуць ваяваць добраахвотна, іх прымушаюць».