Высвятляецца, няўдалы падарунак можна вярнуць у краму
1- 5.01.2025, 18:05
- 2,674
Але ёсць нюансы.
Калі навагодні падарунак расчараваў, яго можна паспрабаваць вярнуць у краму.
"Патрабаванне спажыўца аб абмене або вяртанні падлягае задавальненню, калі тавар не быў ва ўжыванні, захаваны яго таварны выгляд, спажывецкія ўласцівасці, этыкеткі і цэтлікі вытворцы, а таксама ўпакоўка, калі такая мелася быць доказы набыцця тавару ў канкрэтнага прадаўца", - растлумачыла спецыялістка.
Каб лягчэй было даказаць факт пакупкі, лепш прыцягнуць да працэсу самога дарыльніка, у якога мог захавацца чэк або пакупка адбілася ў транзакцыі банкаўскай карткі.
Таксама доказам могуць паслужыць сведчанні сведак, запісы камер відэаназірання або ўпакоўка тавару з адзнакамі крамы.
Але вярнуць можна не любую пакупку. Ёсць зацверджаны пастановай савета міністраў пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія вяртанню ці абмену не падлягаюць., тэхнічна складаныя тавары бытавога прызначэння.