ЦАХАЛ пачаў набор артадаксальных габрэяў у баявы склад
- 5.01.2025, 18:48
- 7,290
Упершыню ў гісторыі.
Ізраільскае войска ўпершыню праводзіць мэтанакіраваны набор навабранцаў у новую брыгаду «Хашманаім» («Хасманеі»), створаную для ультраартадаксальнай моладзі, паведамляе сайт «Весткі Ізраіль».
Сёння, 5 студзеня, у пункце набору ў Тэль ха-Шамеры плануюць прыняць 50 навабранцаў.
навабранцаў з ліку прадстаўнікоў гэтай абшчыны. Нягледзячы на невялікую колькасць, у войску надаюць гэтай падзеі вялікае значэнне.
Першапачаткова набор прагназавалася правесці ў дні Ханукі, але ў ЦАХАЛе пагадзіліся адкласці яго да заканчэння свята. Пры гэтым у войску разлічвалі, што ім удасца павялічыць колькасць навабранцаў.