У Прыднястроўі пачаліся перабоі з водазабеспячэннем
17- 5.01.2025, 19:10
- 12,532
У квазірэспубліцы - блэкаўт.
У квазірэспубліцы Прыднястроўе праз веерныя адключэнні электраэнэргіі ў некаторых раёнах пачаліся праблемы з водазабеспячэннем.
Аб гэтым паведамляе NewsMaker.
Выданне адзначае, што 4 студзеня СМІ паведамлялі, што без вады засталіся некаторыя раёны Ціраспаля, а 5 студзеня ўлады заявілі, што без вады могуць застацца верхнія паверхі шматпавярховікаў у Бэндэрах і Ціраспалі.
"Лідар Прыднястроўя" Вадзім Краснасельскі паведаміў і аб аварыйных адключэннях электраэнэргіі, растлумачыўшы іх скачкамі нагрузкі ў сетцы. "Энэргетыкі вымушаныя абясточваць дадатковыя адрасы, каб зберагчы сетку, каб пазбегнуць аварый", - адзначыў ён і дадаў, што за апошнія дні аварыйныя адключэнні закранулі больш як 4,8 тысяч чалавек.