Зніклага прэм'ера Вугоршчыны Орбана знайшлі ў Індыі
18- 5.01.2025, 20:28
- 15,596
Палітык адправіўся ў шматтыднёвы адпачынак.
Вугорскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан разам з сям'ёй з'ехаў у шматтыднёвы адпачынак у Індыю, пра што афіцыйна не паведамлялася.
Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», стала вядома з публікацый у індыйскіх СМІ, на якія звярнуў увагу незалежны дэпутат вугорскага парламента Акош Хадхазі.
У сваім Facebook Хадхазі апублікаваў фота індыйскай газеты, дзе расказваецца аб візіце Орбана ў суправаджэнні жонкі, дзвюх дачок і яшчэ пяці чалавек у штат Керала.
Як устанавіла выданне HVG.hu, на фота, акрамя Орбана, можна ўбачыць бізнэсоўца Крышну Кумара, які кіруе аюрведычным лячэбным цэнтрам у Вугоршчыны.
У іншым артыкуле, апублікаваным Хаджазі, прыводзяцца словы кіроўцы тук-тука (папулярны ў Індыі від транспарту), які падвозіў Орбана.
Там таксама паведамляецца, што вугорскі прэм'ер спыніўся са сваёй сям'ёй у пяцізоркавым гатэлі Fragnant Nature у горадзе Кочы штата Керала. Кошт нумара там можа складаць ад 100 тысяч форынтаў за ноч (больш за 240 еўраў).
Са звестак мясцовых СМІ, вугорскі прэм'ер будзе знаходзіцца ў Індыі да 16 студзеня - гэта значыць амаль тры тыдні. Апошні раз Орбан публікаваў паведамленні ў сацсетках 28 снежня, пасля чаго пайшоў у адпачынак.
Прадстаўнік прэм'ера Вугоршчыны Берталан Хавашы на пытанне Telex аб тым, як доўга Орбан знаходзіцца ў Індыі, з якой мэтай, колькі будзе каштаваць пражыванне і харчаванне яго акружэння і хто за гэта будзе плаціць, заявіў, што не будзе выдаваць інфармацыю пра яго «сямейныя ці прыватныя планы».