Зяленскі расказаў, як Лукашэнка благаў прабачыць яму ў першыя дні вайны
137- 6.01.2025, 16:09
- 62,176
Прэзідэнт Украіны назваў беларускага дыктатара забойцам.
У першыя дні вайны беларускі дыктатар Лукашэнка маліў аб прабачэнні за напады з тэрыторыі ягонай краіны.
Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў падкасце з Лексам Фрыдманам.
Кіраўнік украінскай дзяржавы сказаў, што Лукашэнка сцвярджаў, што спрабаваў адгаварыць дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна ад нападу на Украіну.
«Ты павер, Валодзя, гэта не я, казаў ён мне. Ён казаў, што не кантралюе ракеты, што гэта Пуцін», - дадаў Зяленскі.
Зяленскі адказаў Лукашэнку, што ён «такі ж забойца».
Прэзідэнт Украіны сказаў, што Лукашэнка нібыта прапаноўваў яму адказаць ударам па беларускім НПЗ.
«Я яму [Лукашэнку] сказаў, што ён такі ж забойца, а ён мне сказаў: «Зразумей, нельга ваяваць з расейцамі». Кажу яму: «Як ты дапусціў?» Ён кажа: «Ну добра, стукні па НПЗ, ты ж ведаеш, як ён шмат для мяне значыць». Я яму кажу: «Ты пра што кажаш?» - расказаў Зяленскі.
@charter97.org Зеленский рассказал, как Лукашенко умолял его о прощении #беларусь #лукашенко #новости #события ♬ оригинальный звук - Хартия97