Генштаб УСУ: У Курскай вобласці «горача»
2- 6.01.2025, 8:10
- 17,584
Апошняя інфармацыя аб наступленні ўкраінскіх войскаў.
У Генштабе УСУ паведамілі аб сітуацыі на перадавой на 22.00 5 студзеня. Усяго з пачатку сутак адбылося 177 баявых сутыкненняў.
Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне аперацыі ў Курскай вобласці, цяпер вядома аб 44 боесутыкненнях, 35 з іх ужо закорчаныя. Баі працягваюцца.
Варта нагадаць, што 5 студзеня Узброеныя сілы Украіны пачалі новы наступ на Куршчыне. У некалькіх кірунках украінскія ваяры атакавалі вайскоўцаў краіны-агрэсаркі. Расейскія прапагандысты скардзяцца на наступ украінскіх абаронцаў на бранятэхніцы і іх прасоўванне каля Суджы ў бок вёскі Вялікае Салдацкае.