7 студзеня 2025, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць санкцыйны ўдар па танкерах, якія перавозяць расейскую нафту

2
ЗША рыхтуюць санкцыйны ўдар па танкерах, якія перавозяць расейскую нафту

Ценявы флот РФ апынецца ў чорным спісе.

ЗША плануюць увесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі і скараціць яе даходы для вайны ва Украіне. Цэллю стануць танкеры, якія перавозяць расейскую нафту.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна імкнецца ўзмацніць падтрымку Украіны да ўступлення на пасаду абранага прэзідэнта Дональда Трампа 20 студзеня, улічваючы частыя скаргі лідара рэспубліканцаў на конт падтрымкі Украіны з боку ЗША. Пакуль незразумела, які будзе падыход Трамп да санкцый супраць Расеі.

Крыніцы паведамілі, што адміністрацыя Байдэна плануе санкцыі супраць танкераў, якія перавозяць расейскую нафту, прададзеную па цане вышэй за ўстаноўлены Захадам ліміт на 60 даляраў за барэль. Расея выкарыстоўвала гэты так званы ценявы флот са старых суднаў, каб абысці ліміт. Многія з суднаў менш бяспечныя і схільныя да разліваў нафты, гавораць экспэрты па суднаходстве.

Пасля ўварвання Расеі на Украіну ў лютым 2022 года ЗША ўвялі санкцыі супраць дзясяткаў такіх судоў з флоту, які, паводле ацэнак, налічвае сотні, каб скараціць яе магчымасці фінансавання ўварвання.

З-за абмежавання Расея пераарыентавала свае продажы нафты ў Кітай і Індыю, якія былі гатовыя купляць расейскую сырую нафту, якая звычайна прадаецца са зніжкай у параўнанні з агульным рынкам, нават калі прадаецца цаной, якая перавышае ўстаноўленую мяжу.

«Гэта будзе вялікі пакет», - сказала адна з крыніц. Іншая крыніца сказала, што санкцыі, верагодна, таксама будуць уключаць меры супраць людзей, уцягнутых у некаторыя сеткі, якія гандлююць нафтай коштам вышэйшым за ўсталяваную коштавую мяжу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках