8 студзеня 2025, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус атрымаў штраф €835 і забарону на ўезд у Францыю

14
Беларус атрымаў штраф €835 і забарону на ўезд у Францыю

Праз яго дарога была перацятая пяць гадзін.

На французскай магістралі А20 у дэпартаменце Індрэс, што ў Францыі, 40-гадовы нецвярозы беларус учыніў аварыю, якая прывяла да сур'ёзнай затрымкі руху. Ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення - 2,53 праміле алкаголю, піша abw.by.

Беларус выехаў на дарогу, рух па якой для грузавікоў у святочныя дні быў забаронены. Уначы, а 3:00, нецвярозы кіроўца не даў рады кіраванню і склаў грузавік, перацяўшы шашу. З бака на праезную частку выцекла паліва. Кіроўца не пацярпеў.

Адбыўся суд, вядомая яго пастанова. Кіроўцу аштрафавалі на €835. Таксама яму забаранілі ўезд у Францыю і перамяшчэнне па яе тэрыторыі на працягу двух гадоў.

Дарога была перацятая на 5 гадзін. Неабходна было вывезці разлітае дызельнае паліва і аднавіць пашкоджаную агароджу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках