8 студзеня 2025, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У чарзе сабралася 100 аўтобусаў»: у Сеціва патрапіла відэа з Берасця

7
«У чарзе сабралася 100 аўтобусаў»: у Сеціва патрапіла відэа з Берасця

На мяжы з Польшчай ізноў вялізныя чэргі.

Навагоднія святы скончыліся, і шмат якія беларусы, што працуюць або вучацца ў Польшчы, вяртаюцца назад, каб на часе пачаць працу альбо сесці да парты. Ажыятаж суправаджаецца сур'ёзнымі заторамі, піша blizko.by.

Так, паводле ДПК на 14:00 6 студзеня ў ПП "Берасце" (сумежны "Тэрэспаль") у чарзе перад кантрольным пунктам сабралася 2310 легкавікоў і 100 аўтобусаў. І калі легкавікі з нядаўніх часоў рэгіструюцца ў электроннай чарзе і чакаюць выклік на мяжу на стаянках у Берасці, то аўтобусы становяцца ў жывую чаргу. І вось як гэта выглядае цяпер.

У прымежных суполках пішуць, што ў сярэднім, калі, напрыклад, заўтра, 7 студзеня, увечары выехаць рэйсавым аўтобусам, то ўсё адно давядзецца прастаяць дзень і, пэўна, нават больш. Хаджалыя падарожнікі прагназуюць памяншэнне чэргаў толькі пад канец тыдня.

Telegram auto_control_bot выдае а 15:03 такую інфармацыю:

А хтосьці дзеліцца парадамі, як выгодней праходзіць мяжу. Вось напрыклад:

− Я хадзіў і лічыў яшчэ і турыстычныя з маршруткамі перад намі. А вы як лічылі? Ну і так, нейкі час рухаліся хутка?

− Запускалі 2-3 рэйсавыя, 1 турыстычны. Калі прыехалі, было 12 турыстычных, рэйсавых, значыць, было 67-12=55. з такой колькасцю рэйсавых, турыстычныя таксама трэба ўлічваць

− Турыстычныя (аўтобусы − заўвага аўтара) для мяне служылі арыенцірам. Іх можна асачыць на сайце зон чакання. І ведаючы, што, як правільна вы прыкмецілі, запускаюць 1 турыстычны і 3 рэйсавыя, можна прыблізна вылічыць, калі чарга твайго аўтобуса падыдзе, і спакойна піць гарбату дома на канапе (калі Вы з Берасця).

Таксама варта прыняць да ўвагі такую аб'яву ад Мінсктранса:

− Паважаныя пасажыры! У сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўнай мяжы Беларусі і сумежных дзяржаў (Літва, Польшча) магчымыя затрымкі ў руху аўтобусаў прадпрыемства. Актуальную інфармацыю Вы можаце ўдакладніць праз 24-гадзінны тэлефон дыспетчарскай службы +375297002038 (мабільны тэлефон, мэсэнджэры), +375172363660 (стацыянарны тэлефон).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках