У Растоўскай вобласці падняўся дым: магчыма, над вайсковымі складамі
2- 6.01.2025, 19:49
- 5,212
Фотафакт.
У горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці сёння, 6 студзеня, узняўся дым. Магчыма, гэта адбылося над вайсковымі складамі расейцаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэя Каваленку ў Telegram.
Каваленка напісаў, што ў Каменску-Шахцінскім заўважаны густы дым. У горадзе знаходзіцца "Камбінат Каменскі" - прадпрыемства, на якім вырабляюць паліва для ракетных рухавікоў. Паліва прызначанае для ракет "Іскандэр", РСЗА "Смерч" і "Ураган".
Таксама ў населеным пункце знаходзяцца вайсковыя склады, якія маюць дачыненне да прадпрыемства.
“На сховішчах ваенна-тэхнічнай маёмасці, якія маюць дачыненне да “Камбіната Каменскага”, захоўваецца сыравіна для вытворчасці ракетнага паліва, і менавіта там бачны дым”, - падкрэсліў Каваленка.