Праваслаўныя беларусы святкуюць Божае Нараджэнне
70- 7.01.2025, 8:35
- 11,120
Галоўныя традыцыі свята.
7 студзеня Божае Нараджэнне паводле Юліянскага календара адзначаюць вернікі праваслаўнага абраду ў шэрагу цэркваў, у тым ліку і Праваслаўная царква ў Беларусі.
«Хрыстос нарадзіўся!» - гэта традыцыйнае вітанне ў гэты дзень. Адказ: «Славім Яго!».
25 снежня Каляды святкавалі католікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў у свеце.
А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Сербскай, Грузінскай і Расейскай праваслаўных цэркваў.
Беларусы маюць шмат даўніх калядных традыцый. На Каляды было прынята разыгрываць батлейкі - тэатральныя сцэнкі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і ўцёкі Марыі з немаўлём у Егіпет. Таксама ў гэтую дату наведваюць царкоўнае набажэнства.
Каляды адзначаюць з багатым святочным сталом. Ежу звычайна гатуюць посную, паколькі за святочны стол садзяцца яшчэ на Куццю, калі працягваецца Калядны пост.
У даўнія часы ялінку было прынята ставіць менавіта на Каляды, а не на Новы год. Таксама падарункі дарылі менавіта да Калядаў. Галоўнай стравай на стале была куцця на Каляды.