На Каляды Пуцін і кіраўнік РПЦ правялі дзіўны рытуал
105- 7.01.2025, 11:35
- 17,400
Патрыярх Гундзяеў асвяціў нацельныя крыжы з ініцыяламі кіраўніка Крамля.
Сёння ноччу Пуцін узяў удзел у калядным набажэнстве, пасля чаго прыехаў у маскоўскі храм Хрыста Збавіцеля, каб сустрэцца з кіраўніком РПЦ Уладзімірам Гундзяевым (вядомы як патрыярх Кірыл).
На просьбу Уладзіміра Пуціна кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы асвяціў нацельныя крыжы для камандзіраў групоўкамі войскаў, якія ваююць ва Украіне. На ланцужках выгравіраваныя ініцыялы Пуціна, паведамляецца на сайце РПЦ.
Адзначым, што гэта даволі дзіўная практыка, на споднія крыжы і ланцужкі звычайна наносяць святыя тэксты, а не ініцыялы зямных кіраўнікоў.