На днях Менск цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду
27- 7.01.2025, 16:21
- 10,712
Для гэтага ўвядуць у эксплуатацыю некалькі дзясяткаў свідравін.
Днямі Менск цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду. Для гэтага неўзабаве ўвядуць у эксплуатацыю некалькі дзясяткаў артэзіянскіх свідравін, інфармуе "Еўрарадыё".
Аб тым, што жыхары заходніх раёнаў сталіцы змогуць піць артэзіянскую ваду ў 2025-м, было заяўлена яшчэ ў 2018 годзе. Менскія ўлады абяцалі, што такім чынам развяжацца праблема якасці пітной вады ў Фрунзенскім і часткова ў Маскоўскім раёне (найбуйнейшая праблема адбылася там у чэрвені 2020-га).
На сёння Менск спажывае больш за 400 тысяч кубаметраў вады задзень. У найбліжэйшы час будзе забяспечана 120-130 тысяч куб. м. з падземных крыніц.