8 студзеня 2025, Серада, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па камандным пункце на Куршчыне

1
УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па камандным пункце на Куршчыне

Пад удар трапіў камандны пункт 810 асобнай брыгады марской пяхоты РФ.

У аўторак, 7 студзеня, УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па камандным пункце расейскага войска ў населеным пункце Белай Курскай вобласці РФ.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў Telegram.

Пад удар трапіў камандны пункт 810-й асобнай брыгады марской пяхоты расейскага войска.

У Генштабе растлумачылі, што адпаведныя атакі з'яўляюцца неад'емнай часткай баявых аперацый падраздзяленняў Узброеных сіл, якія вядуць баявыя дзеянні на тэрыторыі РФ.

«Узброеныя Сілы Украіны будуць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для знішчэння ўзброеных фармаванняў расейскай федэрацыі, якія пагражаюць бяспецы грамадзян Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках