УСУ ўзялі ў палон больш за 100 вайскоўцаў войска РФ з Крыма
9- 7.01.2025, 18:45
- 10,276
Большасць з іх, напэўна, з'яўляюцца грамадзянамі Украіны.
Ва ўкраінскі палон трапіў сама меней 101 расейскі вайсковец з часова акупаванага Крыма.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу прадстаўніцтва прэзідэнта Украіны ў АР Крым.
«Пацверджанае ўзяцце ў палон сама меней 101 вайскоўца РФ з акупаванага Крыма», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, большасць з іх, імаверна, з’яўляюцца грамадзянамі Украіны.
Таксама ў прадстаўніцтве прэзідэнта расказалі, што на вайне загінулі сама меней 1657 салдат расейскага войска з падраздзяленняў, дыслакаваных у акупаваным Крыме. 1107 з іх, магчыма, былі грамадзянамі Украіны.
Аднак колькасць загінулых можа быць большая, бо Расея ўтойвае рэальныя страты.