СМІ: У Венесуэле арыштавалі групу замежных «наймітаў»
2- 8.01.2025, 9:33
- 2,618
Мадура заявіў аб падрыхтоўцы замаху на ягонае асяроддзе.
У Венесуэле ў аўторак, 7 студзеня, арыштавалі семярых замежных «наймітаў», якія нібыта планавалі тэрарыстычныя акты напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Сярод іх ёсць грамадзяне Украіны.
Пра гэта паведамляе агенцтва EFE.
Са слоў Мадура, сярод затрыманых - два чалавекі з ЗША, двое з Калумбіі і трое - з Украіны.
"Сёння мы захапілі семярых замежных наймітаў, у тым ліку двух важных амерыканскіх наймітаў", - заявіў прэзідэнт.
Улады Венесуэлы сцвярджаюць, што затрыманыя планавалі атакі на віцэ-прэзідэнта і міністра вуглевадародаў Дэлсі Радрыгес. Акрамя таго, затрыманыя нібыта планавалі "тэрарыстычныя акты" супраць дзяржаўных службаў і іншых "лідараў баліварыянскай рэвалюцыі".
Мадура таксама абвінаваціў урад Аргентыны ў датычнасці да падрыхтоўкі замаху на Радрыгес і назваў яе часткай "міжнароднай фашысцкай агрэсіі", накіраванай супраць Венесуэлы.
Са слоў Мадуры, гэтая група «наймітаў» з'яўляецца дадаткам да 125 асоб 25 нацыянальнасцяў, затрыманых у лістападзе і снежні.