9 студзеня 2025, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Украіна «прызямліла» ў Энгельсе расейскія Ту-160

СМІ: Украіна «прызямліла» ў Энгельсе расейскія Ту-160

Атакаваны вайсковы аб'ект стратэгічнага значэння.

Падчас сённяшняга ўдару па Саратаўскай вобласці ўдалося атакаваць вайсковы аб'ект стратэгічнага значэння, што можа прывесці да зніжэння актыўнасці Ту-160. Пра гэта паведамляе Defense Express.

Справа ў тым, што гэтыя бамбавікі выкарыстоўваюць даволі спецыфічнае паліва падвышанай шчыльнасці маркі Т-8В, вытворчасць якога ажыццяўляюць далёка не на кожным НПЗ.

У Савецкім Саюзе паліва павышанай шчыльнасці выраблялі толькі на нафтахімічных камбінатах у Ангары і Орску. Звестак аб вытворчасці ў сучаснай РФ у адкрытым доступе няма.

Такім чынам, калі атрымалася пашкодзіць рэзервуары, на якіх захоўвалася паліва Т-8В для Ту-160, гэта можа ў вызначанай ступені прызямліць гэтыя машыны і знізіць актыўнасць іх выкарыстання ворагам , піша Defense Express.

Варта адзначыць, што Расея і так выкарыстоўвала Ту-160 для ўдараў па Украіне не часта - апошні такі выпадак зафіксавалі ў лістападзе. У той жа час, больш масавы расейскі бамбавік Ту-95МС выкарыстоўвае звычайнае авіяцыйнае паліва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках