Фінляндыя не выпускае з порта судна, якое можа мець дачыненне да дыверсіі
3- 8.01.2025, 16:36
- 5,258
Інспектары выявілі сур'ёзныя хібы на судне Eagle S.
Агенцтва транспартнай бяспекі Фінляндыі Traficom не дазволіла працягваць свой маршрут судну Eagle S, якое падазраюць у пашкоджанні кабеля Estlink 2 у Балтыйскім моры.
Пра гэта паведамляе Yle.
Інспектары агенцтва выявілі сур'ёзныя недахопы на судне Eagle S. З гэтай прычыны эксплуатацыя арыштаванага Фінляндыяй судна забароненая да ліквідацыі выяўленых праблем.
"Судна мае такія дэфекты, што эксплуатацыя яго не дапускаецца да ліквідацыі недахопаў", – заявілі ў наглядным органе.
Усяго было выяўлена 32 недахопы, тры з якіх названы сур'ёзнымі. Яны тычацца пажарнай бяспекі, навігацыйнага абсталявання і вентыляцыі помпавага аддзялення.
З паведамлення фінскіх улад, выпраўленне хібаў запатрабуе вонкавай дапамогі і зойме некаторы час.
Многія праблемы ўзніклі праз недастатковае захаванне сістэмы кіравання бяспекай, гаворыцца ў паведамленні.