УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па расейскім камандным пункце ў Харцызску
5- 8.01.2025, 17:29
- 19,752
З яго каардынаваліся ўдары па горадзе Курахаве.
У сераду, 8 студзеня, УСУ нанеслі высокадакладны ўдар па камандным пункце 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі РФ, які знаходзіўся ў горадзе Харцызску Данецкай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе УСУ.
Адзначаецца, што расейскія акупацыйныя войскі выкарыстоўвалі будынак для каардынацыі нападаў супраць УСУ і цывільнага насельніцтва, прынамсі, жыхароў Курахава.
«Былі ўжытыя ўсе неабходныя захады, каб мінімізаваць рызыкі для цывільных асоб», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.