Кантрактнікаў у беларускае войска цяпер шукаюць у грамадскім транспарце
23- 8.01.2025, 18:04
- 17,540
У сацсеткі патрапіла фота.
Кантрактнікаў у беларускае войска цяпер шукаюць у грамадскім транспарце Гомеля, паведамляе «Флагшток».
Як і ў расейскіх аб'явах набору на вайну, на аб'яве няма нічога пра абарону радзімы, затое ёсць названыя буйным шрыфтам грошы – 29 тысячаў беларускіх рублёў.
Мінабароны Лукашэнка прыводзіць памер выплатаў за год, пра гэта паведамляецца дробным шрыфтам.
Атрымаць усе грошы няпроста – трэба выканаць доўгі шэраг умоваў, у тым ліку і прайсці праграму скачкоў з парашутам.
Упершыню Мінабароны запусціла рэкламную кампанію ў кастрычніку 2024 года ў сацыяльных сетках. Цяпер рэклама дабралася да грамадскага транспарту.