Францыя заклікала Еўракамісію да жорсткіх дзеянняў у дачыненні да Ілана Маска
33- 8.01.2025, 18:35
- 16,448
Ёсць вагары ў рамках дзейнага заканадаўства.
Міністр замежных справаў Францыі Жан-Ноэль Баро заклікаў Еўрапейскую камісію да больш жорсткіх дзеянняў у дачыненні да амерыканскага мільярдэра Ілана Маска.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Баро падкрэсліў, што Еўрапейская камісія павінна выкарыстоўваць сваё дзейнае заканадаўства значна больш жорстка.
«Або Еўрапейская камісія ўжывае з найбольшай цвёрдасцю законы, якія існуюць для абароны нашай унікальнай прасторы, або не ўжывае, і ў такім выпадку яна павінна падумаць, каб вярнуць здольнасць рабіць гэта назад краінам – чальцам Еўрапейскага Звязу, Францыі», – сказаў ён.
У сацсетцы X Ілан Маск апублікаваў пасты, у якіх прапанаваў пасадзіць у турму прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармера, а таксама абражае федэральнага канцлера Нямеччыны Олафа Шольца.