9 студзеня 2025, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіеў нанёс Маскве адну з самых буйных паразаў»

7
«Кіеў нанёс Маскве адну з самых буйных паразаў»

Расея страціць $6,5 мільярда штогадовага даходу.

Расея пацярпела адну з самых вялікіх і дарагіх паразаў праз пастанову Украіны спыніць транспартаванне расейскага газу па сваёй тэрыторыі. Пра гэта на брыфінгу ў сераду, 8 студзеня, заявіў дарадца Белага дома Джон Кірбі, паведамляе «Укрінфарм».

Ён адзначыў, што праз гэта Расея можа страчваць блізу 6,5 мільярда даляраў за год.

«Гэта відавочна цалкам пазбавіць Расею амаль $6,5 мільярда штогадовага даходу, атрыманага ад продажу газу Еўропе. Гэта адно з самых вялікіх і дарагіх паражэнняў для Масквы», - сказаў ён.

Кірбі дадаў, што ЗША вітаюць «пастанову Украіны і яе рашучасць». Дарадца нагадаў, што калі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін толькі прыйшоў да ўлады 25 гадоў таму, у Еўропу праз Украіну транспартавалася больш за 130 млрд кубаметраў газу. Сёння гэты аб'ём роўны нулю.

У той жа час ён зазначыў, што ЗША спрабуюць нарошчваць пастаўкі энэргарэсурсаў у Еўропу. 50% імпарту звадкаванага прыроднага газу ў Еўропу паступае са Штатаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках