9 студзеня 2025, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пернік зменіцца на бізун

15
Пернік зменіцца на бізун

Самаўлюбёнага мільярдэра гэта неўзабаве пачне раздражняць.

Дональд Трамп пачаў карэктаваць свае перадвыбарчыя планы, заявіўшы, што «расейска-ўкраінскую вайну можна скончыць за паўгода».

Першапачаткова ён збіраўся пакласці ёй канец за 24 гадзіны.

Пры гэтым паводле інфармацыі шэрагу крыніц, набліжаных да каманды Трампа, новая адміністрацыя ЗША ўсё больш скептычна глядзіць на будучыя перамовы з Крамлём, бо ўважае Пуціна «недамоваздольным».

Сур'ёзных жа ўступак па Украіне РФ ніхто рабіць не стане, бо гэта прывядзе да крытычных іміджавых страт для Вашынгтона.

Як мы раней і пісалі, састарэлы правадыр успрыняў спробы з ім дамовіцца за слабасць Захаду і зараз паставіць кружэлку: «Усе мэты «СВА» будуць дасягнутыя!»

Самаўлюбёнага мільярдэра гэта неўзабаве пачне раздражняць і пернік зменіцца на бізун.

Відавочна, за Пуціным расейска-ўкраінскі канфлікт у прынцыпе быць скончаны не можа, а аб замірэнні загавораць толькі тады, калі адзін з бакоў цалкам страціць магчымасць працягваць актыўныя баявыя дзеянні.

Пакуль жа ўсё ідзе да таго, што вясной-летам замест міру нас чакае новая эскалацыя, здольная вывесці канфлікт на прынцыпова новы ўзровень.

Тэлеграм-канал «Запретное мнение»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках