У Крамлі параўналі амбіцыі Трампа што да Грэнландыі з расейскай акупацыяй Украіны
25- 9.01.2025, 14:37
- 6,644
Масква назірае за развіццём сітуацыі.
Расейскія ўлады ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі вакол Грэнландыі і планамі Дональда Трампа па атрыманні кантролю над востравам.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, інфармуе УНИАН.
«Гэта пытанне двухбаковых стасункаў ЗША і Даніі, але Масква ўважліва назірае за развіццём сітуацыі», – сказаў Пяскоў.
Ён дадаў, што калі лёс Грэнландыі павінен залежаць ад меркавання яе жыхароў, то варта ўспомніць і меркаванне людзей з «новых рэгіёнаў Расеі», намякаючы на акупаваныя тэрыторыі Украіны.
«Трэба праявіць такую ж павагу да меркавання гэтых людзей», – адзначыў Пяскоў.
Таксама ён адзначыў, што Еўропа баіцца рашуча адказаць на заявы Трампа наконт Грэнландыі і таму выкарыстоўвае асцярожныя фармулёўкі. Пяскоў дадаў, што Расея разглядае Арктыку як сваю стратэгічную зону інтарэсаў, каментуючы замахі ЗША на Грэнландыю і Канаду.