Турцыя прывяла войска ў боегатоўнасць для аперацыі ў Сірыі
4- 9.01.2025, 15:10
- 5,824
Анкара разглядае розныя сцэнары.
Узброеныя сілы Турцыі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць перад магчымым уварваннем у Сірыю, дзе яны могуць правесці аперацыю супраць курдскіх узброеных фармаванняў, паведамілі праўрадавай газеце Türkiye крыніцы ў Мінабароны краіны.
З іх слоў, Анкара патрабавала ад новых уладаў Сірыі захадаў супраць прадстаўнікоў «Рабочай партыі Курдыстана» (РПК) і цяпер рыхтуецца да «ўсялякіх сцэнарыяў» развіцця падзей, адзін з якіх — ваенныя дзеянні на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Да гэтага міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан прыстрашыў прадстаўнікоў РПК пачаць ваенную аперацыю, калі яны не складуць зброю і не пачнуць працаваць з новай сірыйскай адміністрацыяй. У сваю чаргу прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган абяцаў зрабіць «неабходныя крокі» ў выпадку ўзнікнення рызыкі распаду Сірыі праз дзеянні курдскіх фармаванняў. «Гэтыя злачынцы-сепаратысты альбо самі развітаюцца са сваёй зброяй, альбо будуць пахаваныя разам з ёй на сірыйскай зямлі. Мы ліквідуем тэрарыстычную арганізацыю, якая спрабуе пабудаваць сцяну крыві паміж намі і нашымі курдскімі братамі», - адзначаў Эрдаган.
Турцыя разглядае курдскую аўтаномію ў Сірыі ў якасці тэрарыстычнай арганізацыі. Анкара баіцца, што самакіраванне курдаў у суседняй краіне можа ўзмацніць сепаратысцкі рух у самой Турцыі. Пры гэтым з курдскімі фармаваннямі ў Сірыі цесна супрацоўнічалі ЗША ў рамках барацьбы супраць ІДІЛ. Пасля перамогі над тэрарыстычнай групоўкай амерыканскія войскі захавалі прысутнасць у нафтаносных рэгіёнах Сірыі, якія знаходзяцца пад кантролем курдскіх «Сірыйскіх дэмакратычных сіл».
Рэагуючы на пагрозу Турцыі пачаць ваенную аперацыю супраць курдскіх фармаванняў, кіраўнік Дзярждэпа Энтані Блінкен заявіў, што новы канфлікт не ў інтарэсах Сірыі і ЗША, і працуюць над тым, каб яго не дапусціць. З яго слоў, у Анкары ёсць «цалкам абгрунтаваныя асцярогі» з нагоды РПК і тэрарызму, але Вашынгтон прыкладае намаганні, каб урэгуляваць многія з іх. Ён адзначыў, што гэта «працэс, які зойме некаторы час». «Тое, што глыбока не ў інтарэсах усяго пазітыўнага, што мы бачым у Сірыі, - гэта канфлікт. І мы вельмі шмат працавалі, каб гэтага не адбылося. Мы працягнем гэта рабіць», - падкрэсліў Блінкен.
У канцы кастрычніка 2024 года паўстанцы пачалі наступленне ў Сірыі і да 8 снежня захапілі сталіцу Дамаск. Прэзідэнт рэспублікі Башар Ашад уцёк з краіны і разам з сям'ёй атрымаў прытулак у Расеі. Да ўлады ў Сірыі прыйшла ісламісцкая групоўка «Хая Тахрыр аш-Шам», якая супрацоўнічае з Турцыяй.