«За навагоднія святы сотні ўцекачоў»
2- 9.01.2025, 18:44
- 5,904
Апублікаваныя новыя звесткі пра маштабы дэзертырства ў расейскім войску.
З групоўкі войскаў Цэнтр акупацыйнага войска Расеі толькі за навагоднія святы афіцыйна дэзертыравалі больш за 500 акупантаў.
Пра гэта ў чацвер, 9 студзеня, паведамляе праект «Хачу жыць», які з'яўляецца дзяржаўным праектам Каардынацыйнага штабу ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі і быў створаны пры падтрымцы Міністэрства абароны Украіны і Галоўнай управы выведкі.
Як паведамілі ў праекце, новыя звесткі пра маштабы самавольнага пакідання часткі (СПЧ) у расейскім войску ім падалі крыніцы ў групе войскаў Цэнтр.
«У нашае распараджэнне трапіў цікавы дакумент, у якім раскрываецца агульная колькасць вайскоўцаў групоўкі Цэнтр, а таксама асобна 90-й танкавай дывізіі, якіх залічылі ў дэзерціры», – паведамілі ў Хачу жыць.
Адзначаецца, што на стан 2 студзеня 2025 года ў ГВ Цэнтр прызнаныя СПЧ 14053 вайскоўцы.
«Толькі за навагоднія святы афіцыйна дэзертыравалі больш за 500 чалавек. Характэрна, што больш за ўсё СПЧ (амаль 95%) у 2-й і 41-й арміях і 90-й танкавай дывізіі, якія вядуць кровапралітны наступ на Данбасе», – пракаментавалі ў праекце новыя звесткі.
Таксама адзначаецца, што ваякі з ротаў V – зэкі, якія набіраюцца з турмаў, прысутнічаюць толькі ў лінейных падраздзяленнях, якія ўдзельнічаюць у баях. Гэта значыць, тлумачаць у Хачу жыць, іх выкарыстоўваюць выключна ў якасці штурмавікоў, «толькі на мяса».
Акрамя таго падкрэсліваецца, што апублікаваная колькасць далёка не адлюстроўвае маштаб дэзертырства нават у асобнай узятай групоўцы войскаў. У баявых падраздзяленнях уцекачоў часцей за ўсё афіцыйна не фіксуюць, аддаючы перавагу таму, каб лавіць адмоўнікаў і ўцекачоў саматугам.
«Ды і ў цэлым заводзіць крымінальныя справы супраць вайскоўцаў цяпер у РФ у сутнасці бессэнсоўна. Усё роўна для іх усё заканчваецца вяртаннем на фронт», – кажуць у Хачу жыць.
У лістападзе паведамлялася, што больш за тысячу акупантаў са складу 20-й мотастралковай дывізіі краіны-агрэсаркі Расеі дэзертыравалі з вайны супраць Украіны.