Mazda пачала продаж новага электрычнага кросовера
1- 1.10.2025, 15:59
- 2,776
EZ-60 выпускаецца ў электрычнай і гібрыднай версіях.
Кампанія Mazda пачала прадаваць у Кітаі новы кросовер EZ-60. Гэта мадэль была анансаваная яшчэ некалькі месяцаў таму, яе выпуск наладжаны на заводзе сумеснага прадпрыемства Mazda і кітайскай Changan Automobile, паведамляе Carscoops.
Зазначаецца, што мадэль EZ-60 пабудавана на платформе Changan. Новы кросовер выпускаюць у чыста электрычнай і гібрыднай мадыфікацыях. У абодвух выпадках вядучымі з'яўляюцца заднія колы.
Зазначаецца, што мадэль EZ-60 пабудавана на платформе Changan. Новы кросовер выпускаюць у чыста электрычнай і гібрыднай мадыфікацыях. У абодвух выпадках вядучымі з'яўляюцца заднія колы.

Выключна электрычны EZ-60 абсталяваны цяговым рухавіком магутнасцю 255 к.с. і батарэяй ёмістасцю 78 кВт·г. Заяўлены запас ходу на адным поўным зарадзе — да 600 км.
Паслядоўны гібрыд мае такі ж электрарухавік, але паменшаную батарэю ёмістасцю 31,7 кВт·г і 1,5-літравы атмасферны бензінавы рухавік, які не злучаны з коламі, а выкарыстоўваецца для падзарадкі акумулятараў.

У Mazda ўжо паведамілі, што навінку зробяць глабальнай мадэллю — з Кітая яе будуць пастаўляць, у прыватнасці, у Паўночную Амерыку і краіны Еўрапейскага саюза.
