Кітаец усяго за год нядрэнна вывучыў беларускую мову
17- 1.10.2025, 21:30
- 5,378
Відэа.
25—27 верасня ў Берліне адбыўся XII Міжнародны кангрэс беларусістаў. Яго ўдзельнікам быў кітайскі даследчык Ван Чжиюань, сярод інтарэсаў якога — і беларускія дыялекты.
На сваёй старонцы ў Facebook Ван Чжиюань расказаў пра кангрэс.
«Шчыра кажучы, мая беларуская пакуль вельмі сціплая: я вучыў мову толькі год, ды і апошні раз займаўся ёю два гады таму. Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным досведам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», — напісаў ён.
Ван Чжиюань паведаміў, што жыве ў Мюнхене і піша доктарскую дысертацыю па славістыцы.
Беларускую мову ён пачаў вывучаць падчас двух семестраў курсаў у Варшаве і Кракаве. Менавіта тады ў яго з’явілася асаблівая цікавасць да беларускай мовы і культуры.
«Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным досведам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», — напісаў ён.