Расіяне змагаюцца з «тэхналагічным тупіком» на фронце з дапамогай коней і аслоў
10- 1.10.2025, 22:40
- 6,704
«Другая армія свету» выкарыстоўвае жывёл для транспартавання боепрыпасаў.
Расійскія войскі выкарыстоўваюць коней і аслоў для транспартавання боепрыпасаў на фронце. Пра гэта ў калонцы, апублікаванай 27 верасня ў «RT на русском», з гонарам напісаў расійскі прапагандыст Сямён Пегаў.
Першыя паведамленні пра выкарыстанне акупантамі жывёл у якасці вайсковага транспарту з’явіліся яшчэ ў 2023 годзе. Тады прапагандысцкія СМІ краіны-агрэсара, у прыватнасці «Башинформ», пачалі публікаваць інфармацыю пра коней на пазіцыях. Цяпер гэтая практыка працягваецца.
"World's second army" in all its glory. Rolling back to the times of the Russian Empire - complete with cavalry and drafting representatives of national minorities as cannon fodder.
These soldiers are from the Republic of Sakha, a region incredibly rich in natural resources.… pic.twitter.com/FNFQoioT2S
— Anton Gerashchenko (@Gerashchenko_en) February 4, 2025

Пегаў сцвярджае, што выкарыстанне коней — гэта хітры адказ на «тэхналагічны тупік» сучаснай вайны. Паводле яго слоў, коні не наступаюць на магнітныя міны, бачаць у цемры і хутка пераадольваюць адлегласці без дарог. Прапагандыст распавёў пра падрыхтоўку «кавалерыстаў» у 51-й арміі РФ, дзе акупантаў вучаць верхавой яздзе разам са стральбой з драбавіка.
«У бліжэйшы час мы станем сведкамі гістарычнага вяртання расійскай кавалерыі ў строй», — пафасна заявіў ён.
Праўда, заходнія эксперты лічаць, што гэтая тактыка «нарадзілася хутчэй ад адчаю, чым ад крэатыўнасці», — пісала ў сакавіку 2025 года NYPost. Газета адзначала, што расійскія войскі спрабуюць ужыць тактыку XV стагоддзя ў вайне XXI стагоддзя, каб, у прыватнасці, ухіліцца ад беспілотнікаў. Але гэта выглядае так, быццам у Маскве заканчваюцца грузавікі і бранятэхніка, і яна вымушаная абапірацца на камічна састарэлую тактыку, выкарыстоўваючы прызыўнікоў з расійскіх нацыянальных меншасцяў, — гаварылася ў матэрыяле.
Былы дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў лютым апублікаваў відэа расійскіх салдат на конях з каментарыем: «Другая армія свету» адкочваецца да часоў Расійскай імперыі. Гэтыя салдаты з Рэспублікі Саха змагаюцца на скрадзеных конях, пакуль Масква напаўняе скарбніцу прыбыткамі ад іх дыяментаў, золата і нафты».