Трамп агучыў нечаканыя планы адносна Газы
- 11.10.2025, 14:31
- 5,946
Фота: Getty Images
Прэзідэнт ЗША мае намер зрабіць гэта ў Егіпце.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер правесці саміт па мірным урэгуляванні ў Газе падчас свайго візіту ў Егіпет.
Пра гэта піша Axios са спасылкай на крыніцы.
«Саміт з лідэрамі арабскіх краін і не толькі можа прыцягнуць дадатковую міжнародную падтрымку мірнаму плану Трампа, паколькі найскладаныя пагадненні адносна пасляваеннага кіравання анклавам і яго аднаўлення яшчэ не дасягнутыя», — піша выданне.
Паводле звестак крыніц, саміт прыме прэзідэнт Егіпта Абдэль-Фатах ас-Сісі, які ўжо накіраваў запрашэнні некалькім еўрапейскім і арабскім лідарам.
У той жа час дата правядзення саміту яшчэ не вызначаная.
Верагодна, саміт можа адбыцца ў аўторак або яго перанясуць на панядзелак.
Чакаецца ўдзел лідараў або міністраў замежных спраў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Катара, ААЭ, Іарданіі, Турцыі, Саудаўскай Аравіі, Пакістана і Інданезіі.
На дадзены момант удзел прэм’ера Ізраіля Біньяміна Нетаньяху не плануецца.
Нагадаем, што прадстаўнікі Ізраіля і ХАМАСа падпісалі першую фазу амерыканскага мірнага плана.