Аляксей Пратас, аформіўшы 2+1, прывёў «Вашынгтон» да перамогі над «Айлендэрс»
1- 12.10.2025, 8:31
- 2,312
Беларус стаў бясспрэчнай першай зоркай матча.
Беларускі нападнік Аляксей Пратас сыграў вызначальную ролю ў першай перамозе «Вашынгтона» ў рэгулярцы-2025/26, піша betnews.by.
Амбасадар Betera аформіў дубль, а таксама аддаў галявую перадачу ў гасцях у «Айлендэрс».
Айлендэрс — Вашынгтон — 2:4 (Даклер, 38:51-бол., Шафер, 44:28-бол.; Фехерварі, 1:50, Пратас, 13:52, 35:30, Леанард, 29:50-бол.).
Без удзелу віцебляніна госці арганізавалі толькі першае ўзяцце варот: Марцін Фехерварі адкрыў лік з перадачы Аляксандра Авечкіна. А вось тры іншыя камбінацыі не абышліся без Аляксея. Пры гэтым менавіта ён запісаў на свой рахунак першы беларускі гол у новым чэмпіянаце НХЛ.
Аляксей Пратас стаў аўтарам першага беларускага гола ў новым сезоне НХЛ
Пратас па разу вызначыўся ў першым і другім перыядах. Таксама ён быў датычны да паспяховага розыгрышу большасці.
Беларус выходзіў на лёд у другім звяне. Яго ігравы час склаў 19 хвілін 19 секунд. У Пратаса 5 кідкоў, па 1 страце і перахопу, а таксама паказчык карыснасці «+3».
Усяго ў сезоне ў форварда 4 (2+2) выніковыя балы ў 2 матчах.