«Гіпермаркет абрынуўся»: беспілотнікі атакавалі часова акупаваны Данецк
7- 12.10.2025, 9:54
- 15,712
Гараць склады арміі РФ.
Увечары 11 кастрычніка ў часова акупаваным Данецку прагрымелі выбухі. Пасля гэтага ўспыхнуў пажар у гіпермаркеце «Сігма», які расійскія акупанты калісьці «адціснулі». Раней на гэтым месцы працаваў украінскі «Ашан», паведамляе OBOZ.UA.
Мясцовыя жыхары паспяшылі распавесці пра інцыдэнт у сацсетках, дадаючы відэа і фота з месца здарэння. Паводле іх слоў, паблізу гіпермаркета размешчаныя склады арміі РФ, адкуль былі чутныя паўторныя выбухі.
Адзін з жыхароў распавёў, што над горадам праляталі чатыры беспілотнікі.
«Было чутна, як збіваюць, і адразу — выбух. Потым пачало дэтанаваць. Зірнулі — гарыць «Сігма». Агонь перакінуўся на пасадку. Мы не раз бачылі, як там увечары стаялі ваенныя машыны», – сказаў суразмоўца.
Іншы жыхар пацвердзіў, што гарыць былы «Ашан»:
«Амаль згарэў. Дым цягне проста на жылыя дамы. Пажарных машын не відаць, падобна, няма чым тушыць».
«Гіпермаркет «Сігма» абрынуўся», — пазней паведаміў мясцовы тэлеграм-канал.
Мясцовыя адзначаюць, што выбухі ў Данецку пачулі каля 22:30.
Гіпермаркет «Сігма-Ленд» размешчаны на выездзе з горада ў напрамку Макееўкі.
Відавочцы кажуць, што детонацыі працягваюцца і цяпер, а полымя відаць з некалькіх раёнаў.